«Дома ляжаць "Чырвоная шапачка", "Сталічныя" і "Мядзведзік на паляне"». Што беларусы перадаюць адно аднаму з эміграцыі і наадварот
Олег Грицкевич
Статья
18 марта 2024, 15:30

«Дома ляжаць "Чырвоная шапачка", "Сталічныя" і "Мядзведзік на паляне"». Што беларусы перадаюць адно аднаму з эміграцыі і наадварот

Ілюстрацыя: Нікала Нідвара / Медыязона

Глыбоцкая (ці рагачоўская) згушчонка, лідскі квас, шакалад «Сталічны» — «Медыязона» спытала беларусаў у эміграцыі, што родныя перадаюць ім з радзімы і што яны дасылаюць у адказ.

Ірына, Польшча

Два разы на год бацькі дасылаюць нам пасылкі: на Новы год і на дзень народзінаў дзяцей. Звычайна перадаюць шкарпэткі беларускіх брэндаў, панчохі для дзяцей, беларускія цукеркі, згушчонае малако (глыбоцкае), лялькі і цацкі ручной працы. Таксама прашу іх дасылаць кнігі на беларускай мове.

Андрэй, Польшча

Мне перадавалі салодкае, хлеб і ліст ад пляменніка.

Іван, Літва

Нядаўна бацькі перадалі мой стары плэер, а я ім перадаў новыя еўрапейскія прысмакі. З Беларусі возім тое, што не сапсуецца, калі стаяць 12 гадзін на мяжы, і што нагадвае пра радзіму. У асноўным гэта снэкі і шакалад. З Літвы ў Беларусь перадаем тое, што танней. Напрыклад, каву ці сыр джугас: ён вельмі падабаецца маці.

Фота з асабістага архіва герояў

Ігар, Беларусь

Мая сяброўка-ўцякачка аднойчы прасіла прывезці згушчонкі, але на мяжы палякі не дазволілі правезці яе.

Ірына, Сакартвэла

На радзіму перадаем спецыі, віно, чачу. Нам з Беларусі адпраўляюць згушчонку, тушонку, цукеркі. Проста зараз дома ляжыць грыльяж, «Чырвоная шапачка», «Сталічныя» і «Мядзведзік на паляне». У нас з сябрамі ёсць такі прышпіл: абменьвацца цукеркамі з нашых гарадоў. Напрыклад, учора нам прынеслі віцебскія вафлі, бо мы з Менску і такіх у нас няма.

Аляксей, Польшча

З Беларусі дасылаюць зефір, пастылу, лідскі квас і бабруйскую халву. Мы, у сваю чаргу, адпраўляем вітаміны, цукеркі «Птушынае малако», шакаладкі Milka, каву і гарбату.

Юлія, Польшча

З Беларусі дасылаюць сочыва, сала, кніжкі. Хачу, каб бульбу перадалі ад бабулі, але ніхто не хоча яе везці. Мы перадаем каву, сыр і цікавосткі з «Ікеі».

Фота з асабістага архіва герояў

Каця, Польшча

У Беларусь адпраўляем каву, цукеркі Rafaello, пасту Nutella. З радзімы дасылаюць згушчонку і кніжкі.

Аксана, Польшча

Если говорить об эксклюзиве из Беларуси, то это кобринская горчица для заграничных колбасок.

Ксенія, Швецыя

Са Швецыі перадаю касметыку родзічам, пляменніцы — налепкі і кніжачкі.

Фота з асабістага архіва герояў

Вольга, Беларусь

Всегда просят привезти из Беларуси зефир и халву в шоколаде, конфеты «Аэрофлотские». Из Польши передают витамины, кокосовое молоко, оливковое масло, приправы.

Алеся, Польшча

Радуюся, калі перадаюць прадукты, якія прыгатавалі самі: маміны пірагі, закаткі, бацькавы сушаныя яблыкі і грушы-дзічкі. Я перадаю тыя рэчы, якія лічу цікавымі, смачнымі і чаго не купіш у Беларусі — напрыклад, бельгійскі шакалад.

Перадаю каву, бо яе любіць мама, набыла ёй кававарку для пліты. Для бацькі перадаю зёлкавыя гарбаты. З ежы перадаю прадукты з розных кухань свету: хумус, напрыклад.

Часам перадаю раздрукаваныя фатаздымкі і паштоўкі для старэйшых родзічаў. Ім прыемна. Выконваю і запыты: бацька часам просіць набыць камутацыю для апаратуры (шнуры ўсялякія). Асобны раздзел — падарункі для хрэснікаў. Збіраю ўсялякае прывабна-дзіцячае: цацкі, цукеркі, паштоўкі ды налепкі.